Music Online

Статыстыка

Аўторак, 02.07.2024, 18:45
Вы вошли как Гость | Группа "Госці"
Главная | Мой профиль | Выход | RSS

Miascövyja

Біяграфія

  

     Гурт Мясцовыя быў створаны яшчэ ў лютым 2004 года, але Днем Нараджэння гурта лічыцца 30 красавіка гэтага ж года. Іменна ў гэты дзень гурт ужо з’явіўся на невялічкай сцэне у сваім родным горадзе Бярозе, што на Берасцейшчыне. Склад гурта выглядаў так: Дзяніс Петруковіч - бубнач; Макс Петруковіч - вакал, рытм-гітара; Руслан Прыходзька - бас; Пеця Філюта - сола-гітара. Але трошкі абдумаўшы свае далейшыя планы гурт вырашыў запрасіць клавішніка. Спачатку ім быў Андрэй Місюра. Але гурт не змог з ім знайсці нічога агульнага і праз месяц Мясцовыя засталіся без клавішніка. На працягу амаль цэлага года гурт яшчэ некалькі разоў выступіў у Бярозе. У Красавіку 2005 года гурт упершыню выступіў па-за межамі горада. Гэта быў Брэст. Там Мясцовыя прынялі удзел у маладзёжным фестывале. На працягу гэтага года гурт займаўся працай над сваімі песнямі. У гэты час з’явіліся такія песні як "Мой анёл”, "Пра жыццё”, ”Не падыходзь”. 

     У 2005 годзе ўсе удзельнікі гурта адначасова сталі студэнтамі. Займацца музыкай стала куды цяжэй. Але ніхто не пакінуў гурт і вырашыў працаваць далей. У гэтым жа годзе гурт зноў вырашае паспрабаваць працаваць з клавішамі, і ў гурт была запрошана клавішніца Даша.  Ужо у красавіку Мясцовыя робяць першы дэма-запіс на студыі Bardak House, што ў Белаазёрску. А яшчэ праз 4 месяцы яшчэ 4 дэма-запісы. У жніўні гурт быў запрошаны на вялікі канцэрт: Прэзентацыя новага альбому гурта :B:N: "Жыве рок-н-рол”, у якім прынялі удзел такія гурты як Сьцяна, Tarpach, Lilith.

   У красавіку 2007 года гурт быў запрошаны ў Мінск, дзе выступіў з паўгадзіннай праграмай у клюбе Арэна. У сакавіку, чэрвені і жніўні зноў выступы у роднай Бярозе. У гэты ж час Мясцовыя падаюць матэрыял да адбору на Басовішча, але няўдала. А ў верасні адбылася вялікая падзея. Гурт упершыню быў запрошаны за межы Беларусі, ў суседнюю нам Польшчу, дзе прыняў удзел у Першым Фестывале Маладога Пакалення "Sounds of Borderland”, што ў Вішніцах, разам з гуртамі: Кальмары (Бяроза), Аскеза ды Спрат (Бярэсце). На працягу гэтага года гурт напісаў яшчэ шмат матэрыялу, а на яго прыканцы быў зроблены яшчэ адзін запіс.

     За гэтыя гады гуртом было напісана каля 15 песен. Словы ды музыку ў асноўным пісалі удзельнікі, але есць людзі якія таксама прыклалі свае рукі да напісання: Яўген Францэвіч, Вольга Міхнюк, Кацярына Веразуб.

     2010 год быў самым цяжкім за апошнія 6 гадоў. Спачатку гурт развітаўся з клавішніцай, а праз кароткі час гурт пакінулі і сола гітарыст з басістам. Але браты Дзяніс ды Максім не паклалі рук і працягнулі працаваць далей. У гурт былі запрошаны Андрэй Пастаялка (сола-гітара) ды Юрась Жалудка (бас-гітара). З гэтымі музыкамі гурт напісаў яшчэ некалькі песен, было некалькі выступаў у Бярозе: удзел у Рокавай Восені, сумесныя канцэрты з :B:N: ды Кальмарамі. Але музыкі сталі студэнтамі і, нажаль, вырашылі абраць іншы шлях жыцця. 

      У 2011 гурт ізноў у пошуках музыкаў. У гурт запрасілі гітарыста Яўгена Мірзікяна і басіста Сяргея Карпінчыка. Хлопцы цяглі да працы. Праз пару месяцаў пасля прыходу новых людзей, гурт прыняў удзел у канцэрце ў Полацку, праз некалькі тыдняў яшчэ пару канцэртаў у сталіцы. А пад канец году Мясцовыя прафесійна запісалі альбом-EP - Сляпое каханне. Адзін з твораў, на словы Кацярыны Веразуб і музыку Дашы Івановай, быў запісаны разам с беларускай спявачкай Сонікай. А песня "Якое завецца" увайшла ў дванадцатку песен году разам з такімі гуртамі як: Ляпіс Трубяцкой, Жнюв, Akute, Neuro Dubel і інш. Новыя песні пачулі слухачы некаторых радыёстанцый: Радыё Мінск, Euroradio, Радыё Рацыя. За гэты час Мясцовыя прынялі ўдзел у некаторых конкурсах: Men's Fest, Gold Fest. А пачатак 2013 году быў адданы працы над новым ЕР. Гурт упершыню вырашыў запісаць песню на рускай мове. Удала ці не - вырашаць вам! А праца над творамі працягнецца не гледзячы ні на што! Бо у наступным годзе на 10 гадоў! 

Вашы Мясцовыя!

P.S. Вялікі Дзякуй гютым людзям: Пеця Філюта, Руслан Прыходзька, Андрэй Місюра, Даша Іванова, Кацярына Веразуб, Яўген Францэвіч, Вольга Міхнюк, Марыэтта Хаджакава, Андрэй Пастаялка, Юрась Жалудка. Ваша праца назаўжды засталася з гуртом!